Беларускае Праслаўленьне

Ня мелі месца Ісусу

Nie było miejsca dla Ciebie

Сл. і муз.: Mateusza Jeza & Jozefa Lasia
Т. бел.: Дар'я Зубовіч (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1. Ня мелі месца Ісусу

У тую ноч ў Бэтлееме.

І нарадзіцца Ён мусіў

У беднай стайні ў хлеве.

 

     Ня мелі месца для Пана,

     Хоць як Збавіцель прыйшоў Ён

     Сыноў і дочак Адама

     Вярнуць да Бога з няволі.

 

2. Ня  мелі месца для Тога,

Хто агарнуў нас любоўю,

З крыжа працягваў сьвятога

Свае ў ранах далоні.

 

     Ня мелі месца, хоць Госпад

     Нас, як дзяцей Сваіх, любіць.

     І так ахвярна, так проста

     Сьвет ад зьнішчэньня ратуе.

 

3. Хоць зьверы ведаюць норы

І птушкі ў гнёздах ратунак,

Ня меў Ты месца ў доме,

Шукаў у ясьлях прытулак.

 

     Чаму ж пакута ў сэрцах,

     І сьлёз ніхто не асушыць,

     Бо не знайшлі Табе месца

     Людзей халодныя душы.