Беларускае Праслаўленьне

Неба і зямля

Народная калядка
Апрацоўка: А. Талюк
Выканаўца: хор царквы "Абуджэньне", Менск

1. Неба і зямля, неба і зямля радасна спяваюць.

Ангелы свету, ангелы свету дзіва абвяшчаюць.

 

Прыпеў: 

Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся,

Анёлы спяваюць, Бога праслаўляюць,

Пастухі прыходзяць, радасна з народзе — 

Дзіва, дзіва абвяшчаюць.

 

2. У Бэтлееме, у Бэтлееме дзіўная навіна:

Чыстая Дзева, чыстая Дзева нарадзіла Сына.

 

3. Вечнае Слова, вечнае Слова ўспрыняла цела.

У цемры грэху, у цемры грэхц Сонца засвяціла.

 

4. Магі з усходу, магі з усходу ў Бэтлеем прыходзяць.

Золата, ладан, золата, ладан і смірну прыносяць.

 

5. Вечнаму Богу, вечнаму Богу і мы пакланяйма.

«Слава на ўзвышніх, слава на ўзвышніх», — Яму заспявайма.