Беларускае Праслаўленьне

Нова радасьць нам настала

Сл. і муз.: народныя
Выканаўца: хор царквы "Абуджэньне", Менск

1. Нова радасць нам настала,

Якой не бывала:

Над вяртэпам зорка ясна

Свету заззяла, заззяла!

 

2. Пастушкі з малым ягняткам

Перад Тым Дзіцяткам

Упадаюць на калені

Для Яго ўслаўлення, услаўлення.

 

3. Дзе Хрыстос Сам нарадзіўся, 

З Панны ўцелавіўся,

Як чалавек, пялёнкамі

Бедна так спавіўся, спавіўся.

 

4. І мы ўраз сёння спявайма,

Хрыста праслаўляйма,

Народжанага з Марыі,

Пакорна спрашайма, спрашайма.

 

5. Цябе просім, мілы Божа,

Просім усе як можам:

Дай нам у небе жыцьцё шчасна,

На зямлі прыгожа, прыгожа.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: