О любы Ісус
Herzlibster Jesu
Сл.: Johann Heermann (1585-1627)
Муз.: Johann Cruger (1598-1662)
Аранжыроўка: Johann Sebastian Bach (1685-1750)
Т.бел.: Д.Шэіна
О любы Ісус, што зрабіў благога,
Што прыгавор быў да прысуду злога?
У чым правіна? Што пагарджаны быў?
Чым сьмерць заслужыў?
Што за прычына, і хто ж Цябе забіў?
О, гэта грэх мой да крыжа Цябе прыбіў.
Я, о Ісусе, заслужыў пакуты,
Што пацярпеў Ты.
О, Пастыр добры за свой статак гіне.
За вінаватых заплаціў бязьвінны.
Так Валадар за слуг Сваіх загінуў.
Нас не пакінуў.
О мой Ісусе, моцна палюбіў Ты,
Што за мой грэх пайшоў Ты на пакуты.
З Тваёй любоўю ў сьвет прыйшло збаўленьне,
Нам адкупленьне.
Наш добры Госпад, да Цябе малітвы.
О шчыры дзякуй за кроў, што праліў Ты.
У вечнасьць, Ісус, за Табой пайду я.
О, алелюя!