Беларускае Праслаўленьне

Ойча, Божа Ўсемагутны

Муз.: народная
Т. бел.: Уладыслаў Чарняўскі
Апрацоўка: Ул. Неўдах

1 КУПЛЕТ:

Ойча, Божа Ўсемагутны,

Ты, што даў на сьвет пакутны,

На сьвет грэшны Свайго Сына,

Паслаў, як прыйшла гадзіна.

 

2 КУПЛЕТ:

Ісус, Хрысьце Найсьвяцейшы,

Збаўца наш найдаражэйшы,

За нас з міласьці даешся,

Богу ахвярай стаешся.

 

3 КУПЛЕТ:

Глянь жа на Крыж, чалавеча,

Як Збаўцу грэх твой калеча,

Як гордасьць твая ліхая

Ісусу голаў зраняе.

 

4 КУПЛЕТ:

Збаўцы мукі Бог прымае,

Грахі нашы адпускае,

Але цярпець і нам трэба,

Бо крыж дарогай у неба.

 

5 КУПЛЕТ:

Даючы Кроў у адплату,

Хрыстос стаўся нашым братам.

Мы Хрыста любіць павінны,

Ён цярпеў за нас нявінна.