1. Ойча Нябесны, Божа магутны,
Ты – Суцяшыцель, Ты – праўды Дух!
Бачыш усё Ты, чуеш малітвы,
Не пакідай нас, немачных слуг!
2. Ойча Нябесны, ласкі крыніца,
Нас, Тваіх дзетак, моцна трымай,
Будзь з намі Бог, навучы нас маліцца,
Дабраславеньне, долю нам дай.
3. Ойча Нябесны, бедаў пазбаў нас,
І ад спакусаў асьцеражы.
Ласка Твая хай загойвае раны,
І ў край Нябесны шлях пакажы.