Беларускае Праслаўленьне

Пайсьці па водах

Oceans

Аўтар: Hillsong
Т. бел.: Надзея Гарэцкая
Выканаўца: гурт Прадвесьнік (Менск)
Кавер-альбом: Ля крыжа

1 КУПЛЕТ:

Пайсьці па водах мяне клічаш:

Апоры там няма нідзе.

Мне з’явіш там Сваё аблічча:

У хвалях вера ўзрасьце.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Імя Тваё я ўcхвалю,

Свой позірк на Цябе ўздыму,

У шторме Ты даеш спакой душы маёй.

Бо Ты ўва мне, і я з Табой.

2 КУПЛЕТ:

Дасі мне моц між вод глыбокіх.

За руку Ты мяне вядзеш.

Дзе небясьпека, страх навокал,

Там верны Ты, не падвядзеш.



МОСТ:

Дух вядзі мяне, Табе я давяраю,

І па хвалях я ступаю,

Куды б ты ні паклікаў.

Правядзі глыбей, дзе б без Цябе ня здолеў,

Стане вера мая болей

З Табою, мой Збавіцель.

 

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: