Беларускае Праслаўленьне

Паказалась з неба

Аўтар тэксту невядомы
Муз.: Mioduczewski
Гарманізацыя: Уладзімер Неўдах
Выканаўца: хор царквы "Абуджэньне", Менск

1. Паказалась з неба яснасць небывала,

Грамада анёлаў песню заспявала:

«Хвала Богу на вышынях,

Спакой людзям на нізінах».

 


Прысьпеў:

Глорыя! Глорыя! Глорыя!

Слава Богу ў небе!

 

2. Пастушкі на полі са страху памлелі,

Як на гэты цуды ў поўнач глядзелі.

Тады анёл ім з’явіўся,

Мовіў: «Бог вам нарадзіўся».

 

3. І пабеглі дзеці з вялікай ахвотай,

Гралі і спявалі Богу стройнай нотай.

Свае сэрцы радавалі,

што Езуса аглядалі.

 

4. І мы заспявайма Пану Богу хвалу,

Што для нас радзіўся і цярпеў нямала.

Выслаўляйма Пана Бога,

у Святой Тройцы адзінога.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: