Беларускае Праслаўленьне

Паўстань і зазьзяй!

Arise and Shine Fort

Сл. і муз.:Sally DeFord
Т. бел.: Д.Шэіна

1 КУПЛЕТ:

Праўды сьвятло разьбіла цемру ночы.

Паўстань! Праслаўляй Збавіцеля свайго!

Праз Духа Сьвятога Бог запаліць нас хоча.

Паўстань! Кліча Ён узьняць гэты агонь!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Паўстань і зазьзяй! Нясі сьвятло народу,

Каб выбраў ён свабоду праз Божае імя.

Паўстань і зазьзяй! Каб сьвет, што ў цемры гіне,

Асьвяціла слава Госпада Хрыста!

Паўстань! Паўстань і зазьзяй!

 

2 КУПЛЕТ:     

Праўды сьвятло разьбіла цемру ночы.

Бо Госпад пачаў зь Нябёсаў прамаўляць.

Кожны хай пачуе, што кажа дух прарочы.

Паўстань! І паўсюль ты Слова абвяшчай!

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Праўды сьвятло разьбіла цемру ночы.

Блізкі ўжо час зьяўленьня зноў Хрыста.

Будуць народы ўсе за Ісусам крочыць.

Паўстань! І пачні дзень гэты абвяшчаць!

 

ПРЫСЬПЕЎ.