1 КУПЛЕТ:
Шэлест сухога лісьця
Адзінокая сьцежка Твая.
Выходжу насустрач Табе я.
Разгублены, трохі стомлены…
ПРЫСЬПЕЎ:
Пазнаю Цябе
Як жабрака маўклівага
З нагамі босымі і сэрцам,
Што крычыць:
«Ідзі і адважным будзь і любі..»
2 КУПЛЕТ:
Як незлічоныя зоры,
Далёкія нашы шляхі.
Калі гэта не Ты, то хто…
Уздымацца ці маучаць,
Разьбіцца ці сьпяваць?..
3 КУПЛЕТ:
Прыпыняюся,
Але разам і Ты.
Адзін ля аднаго – так заўжды,
Як добра нам блукаць між траў.