Беларускае Праслаўленьне

Першае Раство

The First Noel

Традыцыйны ангельскі сьпеў

Т.бел.: Г. Сьцяпанчанка, Г. Станіславенка

Выканаўца: гурт Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Першы раз на Раство анёлы прыйшлі,

Пастухам расказалі, што ў полі былі.

У  полі яны пільнявалі свае

Статкі цёмнаю ноччу, калі сьпяць усе.

 

   ПРЫСЬПЕЎ:

     Раство, Раство, Раство, Раство.

     Цар нарадзіўся – збаўленьне прыйшло.

 

2 КУПЛЕТ:

Паглядзелі уверх, зорка ў небе гарыць

На усходзе высока дзівосна блішчыць.

На зямлю ад яе зьзяньне моцнае йшло,

І сьвятло не зьнікала і дзень, і ноч.

 

3 КУПЛЕТ:

За тым самым сьвятлом, што лілося з вышынь,

За зоркай сьпяшаліся тры мудрацы.

Іх мэтай было за зоркай ісьці,

Бо Цара яны моцна жадалі знайсьці.

 

4 КУПЛЕТ:

Гэта зорка вяла на паўночны заход,

Дзе ляжаў Бэтлеем, адпачыў ад турбот.

Тут для зоркі ўжо час спыніцца настаў

Над тым месцам сьвятым, дзе Ісус ціха спаў.

 

5 КУПЛЕТ:

Тыя тры мудрацы да Ісуса ўвайшлі,

Усю славу з пашанай Яму аддалі.

У трымценьні пасьля падарылі Яму

І золата, й ладан, і сьмірну Цару.

 

6 КУПЛЕТ:

Дык давайце ўсе ў адзін голас сьпяваць,

Славу Госпаду ўзносіць, хвалу абвяшчаць,

Бо Ён неба і зямлю із нічога стварыў

І крывёю Сваёю людзей адкупіў.