Беларускае Праслаўленьне

Пэўны ў Ісусе

Blessed assurance

Сл. і муз.: Fanny Crosby  & Phoebe Knapp (1873)
Т.бел.: Барыс Гарбачэўскі (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)
Па-беларуску выконвае: гурт Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Пэўны ў Ісусе, веру, Ён — мой

Збаўца  Адзіны, дае супакой.

Маё спадзяваньне толькі ў Ім,

Дух уваскрэсіў, крывёю амыў.

 

 ПРЫСЬПЕЎ:

Вось пра што сьпеў мой, прага мая:

Славіць Ісуса  кожнага дня!

Вось пра што сьпеў мой, прага мая:

Славіць Ісуса  кожнага дня!

 

 2 КУПЛЕТ:

Радасна, Божа, скарацца Табе,

Збавіў ад пекла, ўзьнясеш да Сябе.

Радасна зь неба анёлы пяюць

Пра Тваю літасьць і ласку Тваю.

 

 3 КУПЛЕТ:

Божа, дзівосны мір і спакой

Маю заўсёды ў адзінстве з Табой.

Я ў чаканьні ў Неба гляджу,

Чэсьць і падзяку ўзносіць мой дух.