Беларускае Праслаўленьне

Прад тронам Божым

Beforе The Throne Of God Above

Сл.: Charitie L.Bancroft,1863г.
Муз.: Vikki Cook,1997г.
Т. бел.: Дар'я Зубовіч ( царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

Выканаўца: Ірына Бейня (царква "Благадаць", Менск)

Альбом: Знакамітыя хрысьціянскія гімны

1 КУПЛЕТ:

Прад тронам Божым стану я,

Там абарона і спакой.

Сьвятар – Любоў Яго імя,

Жыве ў вяках Заступнік мой.

 


ПРЫСЬПЕЎ:

     Ён запісаў маё імя

     На Сваім сэрцы і руках.

     Пакуль Ён з намі, знаю я,

     Што буду з Ім, Ён зьнішчыў страх.

     Што буду з Ім, Ён зьнішчыў страх.

 

2 КУПЛЕТ:

Шатан мне кажа пра віну,

Што я жыцьцё сваё згубіў.

Я ж вочы ў неба падыму,

Там Той, Хто грэх мой адкупіў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Бязгрэшны Ён на сьмерць пайшоў,

     Душы свабоду падарыў.

     І справядлівы вечны Бог

     Мае правіны адпусьціў.

     Мае правіны адпусьціў.

 

3 КУПЛЕТ:

Сьвятое Божае Ягня,

Ён – мая праведнасьць і моц.

Вялікі вечны “ІСНЫ Я”,

Дастойны славы ласкі Цар.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Адзіны Бог – я не памру,

    Душа мая праз кроў жыве.

     У Ім жыцьцё сваё знайду,

     Хрыстос, Збавіцель, Бог ва мне!

     Хрыстос, Збавіцель, Бог ва мне!