1 КУПЛЕТ:
Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль,
З палону збавіць Ізраэль,
Што моліць на выгнаньні сваім,
Пакуль ня прыйдзе Божы Сын.
ПРЫСЬПЕЎ:
Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль
Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)
2 КУПЛЕТ:
Прыйдзі, Ясэя Корань, адкупі,
Ад Шатана народ Свой адвядзі.
Іх вызвалі з пякельнай глыбіні
І перамогу дай над сьмерцю ім.
ПРЫСЬПЕЎ:
Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль
Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)
3 КУПЛЕТ:
Прыйдзі, як Дзень Вясновы,
о прыйдзі
І нашы душы ў радасьць абярні.
Ты хмараў змрочных цемру разгані
І цень сьмяротны ў дзень перамяні.
ПРЫСЬПЕЎ:
Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль
Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)
4 КУПЛЕТ:
Прыйдзі, о Ключ Давідаў, адчыні
Нябёсаў брамы ў вышыні
Нам шлях да Неба пакажы, о Бог,
Пазьбегнуць дай падманлівых
дарог.
ПРЫСЬПЕЎ:
Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль
Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)
5 КУПЛЕТ:
Прыйдзі, о Усемагутны Бог, прыйдзі,
Выбраны род зноў за Сабой вядзі.
Ты на гары Закон народу даў,
Каб у трымценьні чэсьць Табе аддаў.
ПРЫСЬПЕЎ:
Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль
Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)