1 КУПЛЕТ:
Па-над лесам, лугам льецца
У праменьнях сонца сьпеў.
Першых птушак голас звонкі
ў паднябесьсях зазьвінеў:
ПРЫСЬПЕЎ:
Ціў-ці-ці, ціў-ці-ці,
Ціў-ці, ціў-ці-гай.
Ціў-ці-ці, ціў-ці-ці,
Ціў-ці, ціў-ці-гай.
2 КУПЛЕТ:
Шпарка белыя аблокі
Па нябёсах паплылі.
Над вясноваю зямлёю
Сьпеў птушыны панясьлі:
ПРЫСЬПЕЎ:
Ціў-ці-ці, ціў-ці-ці,
Ціў-ці, ціў-ці-гай.
Ціў-ці-ці, ціў-ці-ці,
Ціў-ці, ціў-ці-гай.
3 КУПЛЕТ:
Божай ласкай сонца сьвеціць,
Аднаўляе запавет.
Бога славяць неба, ветрык,
Птушкі, дзеці, цэлы сьвет:
ПРЫСЬПЕЎ 2:
Славу, славу, славу засьпявай.
Славу, славу, славу засьпявай.