1 КУПЛЕТ:
Раніцою сейбіт сеяў, зерне ў поле
ён кідаў.
Частка ўпала пры дарозе,
яе воран пакляваў.
ПРЫСЬПЕЎ:
Бо хто мае, таму дадзена будзе
і паболей.
Хто ня мае, у таго і адымецца
тое, што мае.
2 КУПЛЕТ:
Частка зерня ўпала ў камень,
вельмі хутка узрасло,
Але потым усё засохла,
бо карэньня не было.
ПРЫСЬПЕЎ.
3 КУПЛЕТ:
Частка ўпала у цярніну,
не хапала месца ёй,
Потым вырасла цярніна,
заглушыла ўсё сабой.
ПРЫСЬПЕЎ.
4 КУПЛЕТ:
Частка зерня ўпала ў ніву
і стакротны плён дала.
Калі маеш вушы, слухай
слова Бога – дар жыцьця.
ПРЫСЬПЕЎ.