Разам сьпявайма хвалу
Anthem of Praise
Аўтары: Francis of Assisi, Sally DeFerd
Т.бел: Д. Шэіна
1 КУПЛЕТ:
Стварэньні Бога і Цара,
Хай славяць усе Яго імя.
Хай гучыць “Алелюя!”
Разам сьпвайма хвалу!
Хай сонца зьзяньнем залатым
І месяц водблескам сваім
Зор абудзяць пераліў.
Разам сьпявайма хвалу!
Хай вецер, што імкліва мчыць,
Аблокаў ланцуг, што ў небе ляціць,
Грукат грому сьпевам гучыць.
Разам сьпявайма хвалу!
2 КУПЛЕТ:
Хай творы рук Яго пяюць,
Ды Творцу славу аддаюць.
Хай падзяку ўзьнясуць.
Разам сьпявайма хвалу!
Ад маці роднае зямлі
Мы маем шчодрыя дары:
Россып кветак і палі.
Разам сьпявайма хвалу!
Струмень чысьцюткае вады
Стварае музыку хвалы.
Алелюя! Слаў і сьпявай!
Творцу, стварэньне, праслаўляй!
Алелюя! Слаў і сьпявай!
Сьвету радасьць абвяшчай!
3 КУПЛЕТ:
Хай творы рук Яго пяюць,
Ды Творцу славу аддаюць.
Хай падзяку аднясуць.
Разам сьпявайма хвалу!
Разам сьпявайма хвалу!
Разам сьпявайма хвалу!