Беларускае Праслаўленьне

Рэфармацыя

Сл.: А. Рукаль
Муз.: В. Барок

КУПЛЕТ 1.

Біблейскія прынцыпы сталі асновай

Грамадзкага ладу жыцьця.

Тымі, хто верны Богу жывому,

Яны былі дадзеныя!

Госпад Бог не пакінуў, Ён дабраславіў

Народ, што Яго шукаў. 

Ён цудоўна краіну перамяніў,

Славай Госпада край наш зьзяў!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Рэфармацыя, 

Слаўны час для зямлі!

Рэфармацыя — век залаты!

 

КУПЛЕТ 2.

Пратэстанцкія зборы 

Напаўнялісь людзьмі,

Што абвешчана была Хрыстом,

Людзі пры цэрквах вучыцца маглі,

Слова Бога ўвайшло ў кожны дом.

Зборнік законаў у Эўропе найлепшы,

І сапраўдны паўсюль уздым.

Бо хто быў апошнім,

Той стане першым, 

Калі будзе з Богам сваім!

 

ПРЫСЬПЕЎ.