Беларускае Праслаўленьне

Шчасьлівыя міласэрныя

Błogosławieni miłosierni

Пс.121, Мц.5:7

Cл.: Jakub Blycharz
Муз.: Maria Pękała
Т. бел.: Юлія Шадзько

1 КУПЛЕТ:

Узношу свой позірк у нябёсы, хто ж мне дапаможа?

У Пану мая дапамога, бо Ён — Міласэрны Бог.

Усіх заблуканых шукае Ён, прагне ласкава абняць,

Вылечыць раны крывёй уласных ран , нам вярнуць жыцьцё!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Будуць шчасьлівыя міласэрныя,       

Таму што самі міласэрнасьць спазнаюць. (2х)

 

2 КУПЛЕТ:

Хто, калі б Пан не прабачыў правін, уратавацца змог?

Ён жа заўжды прабачае, і мы будзьма як наш Бог!

 

 ПРЫСЬПЕЎ:

Будуць шчасьлівыя міласэрныя,       

Таму што самі міласэрнасьць спазнаюць. (2х)

 

3 КУПЛЕТ:

Сына крывёй зьнішчыў Бог наш грэх, Сын зьнішчыў сьмерць і ўваскрос;

«Ісус — наш Пан!» — кажа ў сэрцах Дух. Чуй жа гэта, увесь сьвет!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Будуць шчасьлівыя міласэрныя,       

Таму што самі міласэрнасьць спазнаюць. (2х)

 

4 КУПЛЕТ:

Адкінь жа страх і верным будзь, свой клопат Богу давер.

Надзея ў Ім, бо Ён уваскрос. Ісус Пан жыве!

 

 ПРЫСЬПЕЎ:

Будуць шчасьлівыя міласэрныя,       

Таму што самі міласэрнасьць спазнаюць. (2х)