Беларускае Праслаўленьне

Шчасьлівы я

Как счастлив я

са зборніка "Песнь Возрождения"
Т. бел.: Надзея Гарэцкая (царква "Ян Прадвесьнік", г. Менск)

1 КУПЛЕТ:

У часіны смутку страху, хваляваньня,

Калі сьвятла ня бачыш прад сабой.

Душа баліць, ірвецца ў чаканьні,

Тады, Гасподзь, пабыць хачу з Табой.

 



ПРЫСЬПЕЎ:


Шчасьлівы я, што я з Хрыстом сябрую,


Шчасьлівы я, што Ён заўжды са мной.


Я ім жыву, аб гэтым не шкадую.


Шчасьлівы я, са мною Сябар мой.

 

2 КУПЛЕТ:


Дзівосны вобраз, скораны, лагодны,


Хрыстос Гасподзь, жыві ўва мне заўжды,


Каб мне прайсьці жыцьцёвы шлях свой годна,


І не упасьці пад крыжом цяжкім.


 

3 КУПЛЕТ:


У часы цяжкія голасна смуткую,


Здаецца,  што пакінуў Бог мяне.


Ды словы зноў душа мая пачуе:


“Я не пакінуў, Я люблю цябе.”