Беларускае Праслаўленьне

Шукаю Цябе

Сл. і муз.: Ханя Багдановіч
Выканаўца: Ханя Багдановіч

1 КУПЛЕТ:

Яшчэ адзін цудоўны дзень.

Тваё ласкавае дыханьне

Глыбей кранаецца мяне.

Сумую па Табе, о Пане.

Яшчэ адзін цудоўны дзень

Ты дорыш мне ў знак каханьня.

А я сумую па Табе,

Чакаю момант на спатканьне.

 

1 ПРЫСЬПЕЎ:

Сумуе Неба без Цябе,

Як і я ціха сумуе.

Вось толькі Неба не крыжуе Цябе,

А я кожны момант крыжую.

Гляджу на рукі, што з крыжа

Мяне яшчэ мацней прытуляюць.

Шукаю, Божа, Цябе шукаю.

 

2 КУПЛЕТ:

Яшчэ адзін цудоўны дзень

Ты дорыш мне ў знак каханьня.

Глыбей кранаецца мяне

Тваё ласкавае дыханьне.

Шукаю сэнс жыцьця паўсюль.

І сэрца б’ецца неўгамонна.

Шчасьлівым быць тут без Цябе

Я не магу, я не жадаю.

 

2 ПРЫСЬПЕЎ:

Сумуе Неба без Цябе,

Як і я ціха сумуе.

Вось толькі Неба не крыжуе Цябе,

А я кожны момант крыжую.

Прашу, каб крылы мне даў

І зноўку іх раптоўна губляю.

Шукаю, Божа,  Цябе шукаю.