1. Сябра вернага Ісуса
Людзям Бог паслаў усім,
Каб грахі ўсе і спакусы
Адкрывалі перад Ім.
Слёзы нам туманяць вочы,
Сілы слабнуць з кожным днём,
Калі ўсё адкрыць ня хочам
У малітве прад Хрыстом.
2. Прыйдуць страхі ці трывогі,
Ці спаткае нас бяда,
Не ўхіляйцеся з дарогі
Што прыводзіць да Хрыста.
Дзе такі ёсьць Сябра ў сьвеце,
Каб за нас плаціў жыцьцём?
Сум і гора раскажыце
У малітве прад Хрыстом.
3. Стомлены ці спрацаваны,
Беспатольны ці слабы
Адкрывай свае ўсе раны
Перад Тым, Хто зранен быў.
Калі нас адкінуць людзі
Як нікчэмных, як на злом,
Бог нідзе тых не забудзе,
Што ўцяшаюцца Хрыстом.