КУПЛЕТ 1:
Згусьціўся змрок, бушуе ў сэрцы шторм.
Спакою Князь, праз буру Ты прайшоў,
Парывы ветру супыніў,
Спакой у сэрца мне праліў.
ПРЫСЬПЕЎ:
Разагнаўшы змрок, супыняеш бой.
Ўратаваў мяне, цяпер я Твой.
Cтрах зьнікае ў Тваім сьвятле.
Спакою Князь знайшоў мяне,
Пачуў мяне…
КУПЛЕТ 2:
Пакутаў крыж крыніцай Ласкі стаў.
Ты ў цемры нам прамень надзеі даў.
Спакою Князь нас адкупіў,
Сваёй крывёй правіны змыў.
ПРЫСЬПЕЎ.
МОСТ 1:
З любоўю туліш, як душа ў агні.
Ад лютых бураў зьберагаеш Ты.
Ці шторм, ці бітва – Твой спакой
Заўжды мяне сустрэне.
Абараняй, калі агорне страх.
Трымай мяне, калі ўжо сілаў брак.
Ў даліне сьмерці хай сьвятло
Тваё мяне сустрэне.
МОСТ 2:
О, як блізка Ты,
Сьвятло маёй душы.
.
Няма ўжо страху, бо знаю, Ты тут.
Знаю я… знаю я…
МОСТ 1.
КАНЦОЎКА:
О, як блізка Ты,
Сьвятло маёй душы.
І Ты пачуў мяне.