Сьпеў пра веру
з музычнага спектакля "Маё сэрца б'ецца"
Сл.: Дар'я Шэіна
Муз.: Алена Сітнік
1 КУПЛЕТ:
Вер, калі добра,
Вер, калі цяжка,
Вер, калі сумна табе.
Госпад умацуе,
Госпад падкажа,
Госпад ня кіне цябе.
Вер, калі вецер,
Бурныя воды,
Вер, калі страшна табе.
Госпад заўсёды
Побач з табою,
Госпад уратуе цябе.
ПРЫСЬПЕЎ:
Я веру і вера трымае мяне,
І вера са мною наяве і ў сьне.
Нічога ня страшна, ў сэрцы спакой,
Таму што я веру, мой Госпад са мной.
2 КУПЛЕТ:
Моцную веру
Холад ня студзіць.
Веры трымайся жывой.
Госпад ёсьць блізка,
Ён цябе любіць,
Госпад заўсёды з табой.