Беларускае Праслаўленьне

Стаю

The Stand

Сл. і муз.: Hillsong United
Т.бел.: Надзея Гарэцкая (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Госпад, Ты Існы спрадвеку,

Словам пачаў Ты зямлю,

Кіруеш рукою Сусьветам.

Таму я стаю.

 

Ты быў да майго падзеньня,

Усклаў крыж на сьпіну Сваю.

Мне даў ад віны вызваленьне,

Таму я стаю.

 

 

ПРАСЛАЎЛЕНЬНЕ:

Стаю пакорны, узьняўшы рукі

С трымценьнем прад Тым, Хто даў усё.

Душой Табе, Госпад мой, скаруся.

Вось, увесь я Твой.

 

 

2 КУПЛЕТ:

Іду я шляхамі збаўленьня.

Напоўнены духам жыву

Для волі Тваёй спаўненьня.

Тут я стаю.

 

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

Дык што мне сказаць?

Зрабіць што магу?

Сэрца сваё аддаць

Ва ўладу Тваю.