1 КУПЛЕТ:
Сьвятая ноч,
Нябёсы ў зорным зьзяньні,
У гэту ноч нарадзіўся Збаўца нам.
Зямля ў граху зьнясілела ў чаканьні,
Пакуль прыйшоў і душы надзею даў.
Сьвет трымціць у радасьці узьнёслай,
Бо зазьзяў надзеі ранак нам.
Схіліся сьвет, пачуй анёлаў голас:
Сьвятая ноч, зьяўленьня ў сьвет Хрыста.
Сьвятая ноч, цудоўны час, сьвятая ноч.
2 КУПЛЕТ:
Веры сьвятло нас прывяло ў пакоры,
І вось стаім з ціхім сэрцам перад Ім.
Як і тады йшлі мудрацы за зоркай,
Што іх вяла ад Усходняе зямлі.
Цар цароў ляжыць у простых ясьлях,
Ён шлях пакут прайсьці нам дапамог.
Ён знае ўсе праблемы і няшчасьці.
Схіліся прад Ім! Бо Ён твой Цар! Праслаў Яго!
Схіліся прад Ім! Бо Ён твой Цар! Праслаў Яго!
3 КУПЛЕТ:
Ён сапраўды нас вучыць жыць у згодзе
Яго закон ёсьць любоў, пасланьне – мір,
З Ім кожны з нас апынецца ў свабодзе
Бо Ён разьбіў ўсе кайданы й ланцугі.
Сьпеў хвалы мы радасна узносім.
Усё ўнутры славіць хай Яго імя.
Цар наш Хрыстос! Праслаў Імя сьвятое!
Хвала Цару! Праслаў Яго уся зямля.
Сьвятая ноч сьвятая ноч.