Беларускае Праслаўленьне

Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты

Holy, Holy, Holy

Сл.: Reginald Heber (п. 1800-х гг.)

Муз.: John Bacchus Dykes (1861г.)

Тэкст прысьпева: Shane Barnard, Kevin Jones

Т. бел.: Барыс Гарбачэўскі (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты! Бог Усемагутны!

З раніцы хвалу ўсю Табе ўзносім мы.

Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты! Літасьцівы, Моцны,

Бог Трыадзіны, Вечны і Жывы.

 

2 КУПЛЕТ:

Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты! Чэсьць і пакланеньне

Аддаюць Табе сьвятыя – Ты ёсьць Цар цароў.

Херувімы й серафімы кленчаць прад Табою,

Прад Тым, Хто быў, ёсьць і Хто прыйдзе зноў.

 

3 КУПЛЕТ:

Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты! Хоць цемра ўсё хавае,

Хоць ня можа грэшнік бачыць славу, Бог, Тваю —

Толькі Ты ёсьць Сьвяты, ўсю уладу маеш

Моц, прабачэньне, праўду й чысьціню.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Мы прад Табою, Ты — Сьвяты Бог

Госпад славы Ты!

Толькі Ты, Бог,

Моцны і Верны,

Добры і Вечны,

Ты быў, Ты ёсьць і прыйдзеш зноў.

 

4 КУПЛЕТ:

Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты! Бог Усемагутны!

Творцу ўславіць усё стварэньне ў небе й на зямлі.

Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты! Літасьцівы, Моцны,

Бог Трыадзіны, Вечны і Жывы.