Беларускае Праслаўленьне

Толькі з Богам

Сл.: Ірына Бейня, Юлія Ланькова (царква "Благадаць", Менск)
Муз.: Ірына Бейня
Выканаўцы: гурт "Эдэм", Менск

1 КУПЛЕТ:

Кожны марыць аб тым, каб нам шчасьлiвымi быць,

Каб у небе было заўсёды сонца,

Каб у хвалях жыцьцёвых разам з ветрам нам плыць.

Марыць кожны, каб так было бясконца.

 

Чалавеку патрэбна так у сэрцы любоў,

Без яе ён наогул жыць ня можа.

Я кахаю цябе, —  чакаюць ўсе гэтых слоў.

Хто знайсьцi людзям шчасьце дапаможа?

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Толькi з Богам мiр будзе на планеце,

Будуць сьмяяцца дзецi. Надзея, любоў у кожным

Толькi з Богам. Сэрцам да неба мы дакранемся,

Насустрач жыцьцю прачнемся.

Веру, што ўсё мы зможам  толькi з Богам!

 

2 КУПЛЕТ:

У момант можа зьмянiць гэты сьвет толькi Бог,

Бо стварыў усё жывое на зямлi Ён.

Але хоча, каб сам чалавек выбраць змог

Цi дабраславеньне, цi праклён.

 

Адвярнулi ад Бога людзi сэрца своё,

Яны Словы, Яго ўжо ня чуюць.

А Ён проста чакае,  iмя клiча тваё,

Бо кожнага чалавека моцна любiць.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Толькi з Богам мiр бузде на планеце,

Будуць сьмяяцца дзецi. Надзея, любоў у кожным

Толькi з Богам. Сэрцам да неба мы дакранемся,

Насустрач жыцьцю прачнемся.

Веру, што ўсё мы зможам  толькi з Богам!