Беларускае Праслаўленьне

Трымай то, што маеш, хрысьціянін

Держи, что имееш, христианин

са зборніка «Песнь Возрождения»

Т. бел.: Дар’я Шэіна (царква “Ян Прадвесьнік”, Менск)

1.     Трымай то, што маеш, хрысьціянін.
Трымай, што табе падарыў Божы Сын.

Трымайся за веру, надзею, любоў,

Хрыстос бо за гэта праліў Сваю кроў.

 

2.     Трымай то, што маеш і не аддавай,
Дар Божае ласкі ў сябе захавай.
Нам ёсьць за што біцца, нам ёсьць, што трымаць.
У веры чувайце, нам ёсьць, што губляць.

3.     Трымай то, што маеш, не дай падмануць.
Не дай свайму сэрцу да грэху зьвярнуць.
Ілжывым прарокам ня дай асьляпіць.
Ня здраджвай Ісусу, каб Юдам ня быць.

4.     Трымай то, што маеш, трымай, каб ніхто
Не забраў нібы злодзей вянку твайго.
Хай прыйдуць нягоды бы злосны паток,
Яго утрымаць дапаможа нам Бог.

5.     Трымай то, што маеш, хрысьціянін.
Трымай, што табе падарыў Божы Сын.
Нам ёсьць за што біцца, нам ёсьць, што трымаць.
У веры чувайце, нам ёсьць, што губляць.