КУПЛЕТ 1:
Ты агарні мяне, мой Бог, Сваёй любоўю.
Амый мяне, Ісус, сьвятой каштоўнай кроўю.
Умацуй душу маю ў Сваім Духу.
Асьвяці: ў сьвятле Тваім сыходзіць скруха.
ПРЫСЬПЕЎ:
Дотык Твой на сабе я адчуваю.
Толькі моцай Тваёй душа трывае.
Не хачу без Цябе ісьці я болей –
Не знайсьці мне нідзе такой любові.
КУПЛЕТ 2:
Суцеш мяне, калі душа мая смуткуе.
Пакліч мяне, хай сэрца голас Твой пачуе.
Настаў мяне на добры шлях, праўдзівы й просты.
Бо Ты – сьвяты, Ты – сьвяты, адзіны Госпад.
ПРЫСЬПЕЎ. Х2
МОСТ:
Бог кіруе сусьветам усім.
Ён стварыў усё Словам Сваім.
Госпад неба й зямлі – Ты мой Цар навякі!
Маё сэрца й малітву прымі!