Беларускае Праслаўленьне

Ты - якар для маёй душы

You wont let go

Сл. і муз.: Michael W. Smith & Seth Mosley & Mia Fieldes
Т.бел.: Дар'я Зубовіч (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Ніякі  змрок не ўстаіць

Перад сьвятлом.

Ня зможа шторм перамагчы, 

Мой Бог са мной.

Хай вецер дзьме, у сэрцы заўжды

Будзе спакой.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Ты якар для маёй душы.

Трымаеш Ты. 

Трымаеш Ты.

Што б ні  здаралася ў жыцьці,

Трымаеш Ты.

 

2 КУПЛЕТ:

Сьмела прайду сьмяротны цень – 

Праўда са мной.

Ты побач, Бог, мяне вядзеш

Сваім сьвятлом.

 

МОСТ:

Ані сьмерць, ні жыцьцё,

Ні глыбіня бяздонных вод

Нас ня зможа

Ад Бога адлучыць.

 

Сьлёзы ўсе і туга,

Я гэта знаю, пэўны я

Нас ня зможа

Ад Бога адлучыць.