Беларускае Праслаўленьне

Ты кажаш

You say

Сл. і муз.: Lauren Daigle
Т.бел.: Дар'я Зубовіч (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

З голасам працягваю змагацца, што мне кажа: стой.

І з падманам, што сцьвярджае: ты ня здольны ні на што.

Ці я нешта большае, чым кропля у віры жыцьця?

Нагадай мне, хто такі я, бо так прагну ведаць я.

О-о-о

ПРЫСЬПЕЎ:

Кажаш пра любоў, калі ў пустэчы я.

Кажаш мне пра моц, калі слабы ўдвая.

Трымацца кажаш Ты, калі здаюся зноў.

Калі я ўжо нічый, Ты кажаш, што я Твой.

І веру я, о веру я,

Ва ўсё, што кажаш мне, веру я.

 

2 КУПЛЕТ:

Толькі тое важна, Госпад, што Ты лічыш пра мяне.

У Табе я маю вартасьць, мая сутнасьць ў Табе.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Я вазьму усё, што маю, пакладу да ног Табе.

Аддаю Табе нястачы. Перамогі ўсе – Твае.