Беларускае Праслаўленьне

Ты ляці, думка

Va, pensiero

Пс. 137 (136)

Сл.: Temistocle Solera
Муз.: Giuseppe Verdi
Т.бел.: Аляксей Шэін (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

Ты ляці, думка, птушкай праз межы, 

Ды спыніся, дзе горы і узгоркі, 

Там, дзе пахнуць салодкія зёлкі,

Дзе паветра любімай зямлі. 

 

Прывітай берагі Іярдана, 

І Сыёна разбітыя вежы. 

О Радзіма, край любы, забраны! 

О, мой сумны, мой горкі успамін…

 

Арфы, што ж вы на вербах вісіце?

Што маўчыце даўно ў паняверцы?

Абудзіце ўспаміны у сэрцы.

Нагадайце былыя часы.

 

І, як горкі лёс нашай сталіцы,

Засьпявайце так скрушна й балесна.

І натхняе хай Госпад на песьню,

Што дасьць моцы трываць нам усім.

Ён дасьць моцы трываць нам усім.

Ён дасьць моцы трываць нам усім.

Ён дасьць моцы трываць.