Беларускае Праслаўленьне

У хвале перамога

Praise is the breakthrough

Аўтар: Kelanie Gloeckler
Т. бел.: Надзея Кім (Царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Ты ёсьць мой шчыт, Ты  мой абаронца.

Я не пахіснуся, бо я запомніў:

Ты – добры Бог, Твая любоў навечна.

Хвалю  Цябе, бо ў хвале перамога.

 

2 КУПЛЕТ:

Усе свае дні хачу Табе служыць я,

Танчыць у баі, пець падчас змаганьня.

Ты – Валадар усяго, што ў гэтым свеце,

Табе пяю, бо ў хвале перамога.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Ты мне сьвятло, Ты – мая моц,

Ты даеш вызваленьня сьпеў.

Ты – мой спадзеў, радасьць мая

У кожным часе.

 

Калі я ўпаду, калі я стаю,

Ты са мною, мой Бог, я твой,

Ты – супакой маёй душы.

 

МОСТ:

Хвалі душа Госпада,

Усё маё нутро слаў Яго.