Беларускае Праслаўленьне

У тую ноч

Midnight clear

Сл. і муз.: Edmund H.Sears & Richard S. Willis, Chris Tomlin
Т.бел.: Даніла Ясько,  Дар’я Зубовіч
Выканаўца па-беларуску: гурт Прадвесьнік, Менск
Кавер-альбом: Раство

1 КУПЛЕТ:

У тую ноч прыйшла на сьвет сьвятая песьня нам,

Калі анёлаў хор з нябёс абвесьціў пастухам:

«Мір на зямлі паміж людзей, хто для дабра жыве!»

І слухаў сьвет у цішыні анёлаў гучны сьпеў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Госпаду слава ў вышынях!

Слава да краю зямлі!

Радасьць, сьвята для ўсіх!

Музыка льецца з нябёсаў

Пра нараджэньне Хрыста.

Гімн пра любоў Айца!


2
КУПЛЕТ:

Анёлы сходзяць да нас з нябёс, каб верных навучыць,

Як атрымаць найлепшы лёс, як трэба з Богам жыць.

Не напужаюць крык і стук, стогн міру не кране

І не заглушыць Бабілон анёлаў гучны сьпеў.

3
КУПЛЕТ:
Жыцьцём прыгнечаны, слабы пад цяжарам граху,

Зьнямогшыся ад барацьбы, зьнясілены ў шляху

Глядзі! Нас не пакінуў Бог, нас падтрымаць ідзе.

І верным чуецца здалёк анёлаў гучны сьпеў.
Гімн пра любоў Айца!


4 КУПЛЕТ:

Прарокі напісалі нам, што пройдзе час бяды.

Пашле ласкавы Госпад нам век новы залаты.

Адкрые ўсім дары Свае, мы вольна уздыхнем.

Ў свабодзе разам запяем анёлаў гучны сьпеў.