Беларускае Праслаўленьне

У Тым, Хто можа ўсё

Par Celui qui peut tout

Сл. і муз.: IMPACT
Т.бел.: Барыс Гарбачэўскі (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Усю ласку голасу Твайго я чую ў цішыні,

І на каленах прад Табой я разумею крыж.

Мой Госпад, Ты жывы і дбаеш пра мяне.

Не баюся.

 

2 КУПЛЕТ:

Я бачу ў Імені Тваім цуды для мяне,

Я веру, на шляху маім Ты правядзеш мяне.

Праз Твае вочы бачу я, кім ёсьць я насамрэч.

Вялікі Бог зьявіў любоў – Хрыстос жыве ўва мне.

Мой Госпад, Ты жывы і дбаеш пра мяне.

Не баюся.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

У Тым, Хто можа ўсё, я знаходжу моц,

Уздымаю галаву, надзею пакладу.

Мой Бог, Ён – Той, Хто ўсё можа зрабіць.  

 

3 КУПЛЕТ:

І чым бліжэй я да Яго, тым больш я прызнаю,

Што Госпад першым для мяне зьявіў Любоў Сваю.

Мой Госпад, Ты жывы і дбаеш пра мяне.

Не баюся.