1. У Віфлееме цішыня,
Усе ветрыкі заснулі.
У калыбелі спіць дзіця,
І ціха: “Люлі, люлі”.
Прыпеў:Пела песенку матуля:
“Люлі, люлі, люлі”.
2. Авечкі подых сагравае
І зорачкі прамень…
Бог Сваім Сынам пачынае
У цэлым свеце дзень.
3. І праз стагоддзі гэта песня
У свеце хай гучыць…
У бедных яслях на саломке
Сын Божы ціха спіць.