Беларускае Праслаўленьне

У палоне ілюзіяў

Сл.: Вітаўт Мартыненка
Муз.: М. Пташнікаў

1 КУПЛЕТ:

Ці ня раз ты чуў: «Беларус – рахманы люд».

Хто так казаў?

А ці бачыш ты, хто ўладар тваёй душы

 – Бог ці шакал?

Дык чаму ж тады храмаў лёс такі наўкол

 – Хто зруйнаваў?

А нянавісць скуль к мове той, што даў сам Бог?

Я й не чакаў!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Слухай крык душы, а ня цела стогн,

І адчуеш, чаго не стае.

Шчыры покліч твой Бог ня дасць на скон

– Вечны схоў знайшлі сумнівы мае.

 

2 КУПЛЕТ:

Ісьцін прапісных процьма лётае ўкруг нас,

А сутнасць дзе?

Вечны калаўрот – і бяз зьменаў міне час,

Кінуўшы цень.

Досыць марнаваць Божы дар адзіны нам

Сэнсу жыцьця.

Дык адрозьні ты: дзе сваё, дзе чужы хлам

– Выратуйся.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

МОСТ:

Пэўны я цяпер, розьніца у чым

Між дабром сваім і зманам чужым.

Веру аднаві, агмень несучы,

І панікне ўшчэнт маркота ў дым.