Беларускае Праслаўленьне

Учора з вячора

Словы і музыка традыцыйныя
Выканаўцы: гурт Прадвесьнік, г. Менск

1.Учора з вячора засьвяціла зора.

Учора з вячора, засьвяціла зора,  

Засьвяціла зора.

 

2. Зора засьвяціла – сьвет узьвесяліла.        

Зора засьвяціла – сьвет узьвесяліла,

Сьвет узьвесяліла.

 

3. Сьвет узьвесяліўся – Хрыстос нарадзіўся.

Сьвет узьвесяліўся – Хрыстос нарадзіўся,

Хрыстос нарадзіўся.

 

4. Людзі, прыбягайце Хрыста прывітайце.

Людзі, прыбягайце Хрыста прывітайце,

Хрыста прывітайце.

 

5. Хрыста нараджэньне людзям на збаўленьне.

Хрыста нараджэньне людзям на збаўленьне,

Людзям на збаўленьне.