Беларускае Праслаўленьне

Усё Ісусу аддаю я

I Surrender All

Сл. і муз.: J. W. Van de Venter & Winfield S. Weeden (1896)
Т.бел.: царква "Благадаць", Менск

1 КУПЛЕТ:

Усё Ісусу аддаю я,

Я належу ўвесь Яму.

У спадзяваньні  і пакоры

Перад Ім заўжды  хаджу.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Усё я аддаю, усё я аддаю

Адкупіцелю Ісусу усё я аддаю.

 

2 КУПЛЕТ:

Усё Ісусу аддаю я,

Ўсё кладу да Яго ног.

Клопат, мітусьню зямную

Адхіліць Ён дапамог.

 

3 КУПЛЕТ:

Усё Ісусу аддаю я,

Каб Ягоным цалкам быць. 

Дух спрадвечны хай навучыць

Знаць Хрыста, Яго любіць.

 

4 КУПЛЕТ:

Усё Ісусу аддаю я,

Божа храм ва мне стварай.

Сваёй ласкай і любоўю                               

Сэрца й розум, напаўняй.

 

5 КУПЛЕТ:

Усё Ісусу аддаю я,

Цуд Ён ува мне зрабіў:

Мір і радасьць даў сьвятую,

Каб я блізкіх палюбіў.