Беларускае Праслаўленьне

Узношу свае вочы ўгору

Wznoszę swe oczy ku groom


Пс. 120 (121)

Муз.: Kasia Fularz

Пераклад з польскай: Дар'я Шэіна (царква "Ян Прадвесьнік")

Выканаўца: San Damiano i Przyjaciele

Альбом: "Wrócić do źródeł"

1 КУПЛЕТ:    

Ўзношу свае вочы ўгору,

Скуль прыйдзе мне дапамога.

Мая дапамога ад Бога,

Які стварыў неба з зямлёю.

 

 1 ПРЫСЬПЕЎ:

     Ён не дазволіць назе пахіснуцца.

     І не задрэмле – цябе Ён аслоніць,

     Ён не засьне, не задрэмле ніколі,

     Той, Хто чувае над Ізраэлем.

 

2 КУПЛЕТ:

Бог ёсьць тваім стражам.

Ён – тваёй шатай над правай рукою,

Ўдзень не заб’е цябе сонца

І месяц уночы.

 

2 ПРЫСЬПЕЎ:

     Госпад аслоніць цябе ад ліхога,

     Будзе чуваць над душою тваёю.

     Ён абароніць шляхі чалавека

 

     І зараз, і да скону веку.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: