Беларускае Праслаўленьне

Узыходзіць сонца

Встаёт заря

са зборніка "Песнь Возрождения"
Т. бел.: Дар'я Шэіна (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

У золаце ўзыходзіць сонца на сьвітанку,

Разгарнуўшы прамяні свае.

За новы дзень прырода славіць Творцу ранкам

Разам з намі ў радаснай хвале.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Слава Богу! Слава Богу

За ласку, прабачэньне ўсіх грахоў.

Слава Богу! Слава Богу

За верную Яго любоў!

 

2 КУПЛЕТ:

Дзівосна ўсё стварыў наўкол Вялікі Госпад,

Вечна слава хай Яму гучыць!

Цудоўна ўсё стварыў Усемагутны Творца,

Шчыра будзем мы Яго хваліць!

 

3 КУПЛЕТ:

Збаўленьня дар праз Ласку Божую я маю –

Гэта скарб каштоўны для мяне.

Усё жыцьцё мяне дарамі асыпае,

На шляху Любоў Яго вядзе.

 

4 КУПЛЕТ:

О сэрца, не марудзь, ідзі хутчэй да Бога

Ён крыніца шчасьця для цябе.

Узыйдзе сонца над жыцьцёваю дарогай,

Ты ўзьвялічыш Госпада ў хвале.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: