Беларускае Праслаўленьне

Вечнасьць

(Божа Вялікі)

Аўтар невядомы

1 КУПЛЕТ:

Жыцьцё як дарунак нам дадзена Богам,

Мы ўдзячнасьць сваю пасылаем Яму.

Куды б не вялі нас зямныя дарогі,

Прысутнасьць Яго адчуваем паўсюль.

ПРЫСЬПЕЎ:

Божа вялікі, праслаўлены Божа,

Далоні складаю ў малітве (х3) к Табе.

Дай сілы, дай моцы ў крыжовай дарозе,

Быць чыстым і сьветлым (х3) і вартым Цябе.

 

2 КУПЛЕТ:

У нашым апошнім драўляным адзеньні

Кішэняў няма і ад раю ключоў.

Узносім ласкаваму Богу маленьні,

Са шчырасьцю міласьці просім Яго.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Ў палёце душа пакідае ступені

Грахоў і памылак, спакусаў зямных,

І Бог міласэрны даруе збаўленьне

І вечнасьць тым душам, што з верай жылі.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: