Беларускае Праслаўленьне

Вялікі Бог

Majesty

Сл. і муз.: Stu Garrard & Martin Smith (Delirious?)

Т. бел.: Д. Шэіна (Царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Я стаю, скораны Тваім сьвятлом,

Пакрыты Тваёй славы крылом.

Я стаю, ведаю, што ў цемры я жыў,

Ты кроўю Сваёй грэх мой амыў.

Цяпер вядзе мяне заўжды

любоў Твая,

Бо Ты аддаў жыцьцё, цудоўнае Ягня.

 

1 ПРЫСЬПЕЎ:

     Вялікі Бог, вялікі Бог!

     Спаткала Твая ласка мяне,

     Быў ні з чым, цяпер жыву

     праз Цябе.

 

2 КУПЛЕТ:

Я стаю, скораны любоўю Тваёй,

Прабачыў Ты і даў супакой.

Я стаю, створаны магутнай рукой,

Ачышчаны праз кроў і агонь.

Цяпер вядзе мяне заўжды любоў

Твая,

Бо Ты аддаў жыцьцё, цудоўнае Ягня.

 

2 ПРЫСЬПЕЎ:

     Вялікі Бог, вялікі Бог!

     Спаткала Твая ласка мяне,

     Быў ні з чым, цяпер жыву

     праз Цябе.

     Вялікі Бог, вялікі Бог!

     Любоў Твая зьмяніла мой шлях,

     Нада  мною, Госпад, веліч Твая.