Беларускае Праслаўленьне

Вялікі дзень

The great and awesome day

Т.бел.: Дзіна Лаппо (ЗША)

1 КУПЛЕТ:

Вялікі дзень  хутка ўжо прыйдзе,

І неўзабаве  Майго Цара ўбачу я

Нават магу сабе ўявіць,

Што адчую я, калі ўвайду

Ў браму нябёс і ўбачу Яго,

Пачуўшы найдзівосьнейшы

сьпеў Уладару.

 

З радасьці я гэтак скажу:

 

ПРЫСЬПЕЎ:  

“Ерусалім, як прыгожа!

Ерусалім, як жа ж доўга

Я ўсё трываў, каб нарэшце

ўбачыць Цябе!

 

Ерусалім  — царскі горад.

Вечна тут буду жыць.

Майго Ісуса нарэшце магу я

абняць!”