Беларускае Праслаўленьне

Войска Госпада

Сл. і муз.: Алеся Унукоўская

КУПЛЕТ:

     Войска Госпада ідзе,

     Войска Госпада ідзе,

     Пад штандарамі нясе

     Імя Ісуса.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Я сярод тых, хто абвяшчае

Перамогу Госпада.

Я сярод тых, хто набліжае

Валадарства Госпада.

Я сярод тых, хто разбурае

Шатана павучую сець.

Я сярод тых, хто выбірае

Вечнае жыцьцё, а ня сьмерць.