Беларускае Праслаўленьне

Вольны

Вільний

Сл. і муз.: Джон Маркі (Україна)
Т.бел.: Павал Плюшчэвіч (Гродна)

1 КУПЛЕТ:

Быў мёртвым я — мяне Ты ажывіў,

Быў ворагам — з Сабою прымірыў.

З глыбокай ямы выцягнуў мяне

І новы сьпеў у вусны ўклаў мае.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Я вольны!

Любоўю Ты выгнаў страх мой,

Вянцом замяніў кайданы.

Радасьць са мной Твая.

Вольны!

Ты дараваў сьвятло мне,

І людзям усім наўкола

Яго дарыць буду я.

 

2 КУПЛЕТ:

Я быў адзін — Ты сябрам стаў маім,

Быў сірата — мяне Ты ўсынавіў.

З глыбокай ямы выцягнуў мяне

І новы сьпеў у вусны ўклаў мае.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

МОСТ:

Зьзяй!

Божым сьвятлом зазьзяй,

Ніколі не хавай

Радасць, што Хрыстос — Збавіцель

дараваў.

Палай!

Любоўю Айца палай,

Сэрца адчыняй,

Любоў дары ўсім людзям, што з

табою побач.