1 КУПЛЕТ:
Кроплі пота як кроў чырванеюць,
Цьмяны колер вачэй,
Мяккі хлеб і віно не змарнеюць,
Хоць канец падыходзіць бліжэй.
Чорная смага на вусны пала,
Воцат смачней за ваду,
На крыжы любоў памірала,
Каб ня даць нам папасьці ў бяду..
ПРЫСЬПЕЎ:
Затрымай у руцэ Сваёй,
Божа Ўсемагутны,
Ласкай Тваёй агарні зямлю,
У сэрцах людзей шмат пакуты.
Затрымай у руцэ Сваёй,
Божа Ўсемагутны,
Дай нам шанец паверыць ў любоў,
Што праліла за нас Сваю кроў…
2 КУПЛЕТ:
Кроплі пота як кроў чырванеюць,
Хутка чоўны па рэкам ідуць,
Праз туманы гады нашы тлеюць,
І нястомна ў бездань плывуць.
Хочуць скрасьці, забраць, паняволіць
Час і мары, што ў сэрцы жывуць.
Усіх чакае канец гэтай долі,
Толькі ў кожнага свой – не забудзь.