Беларускае Праслаўленьне

Збаўлены з грэху

Hallelujah

Аўтар: Hillsong
Т. бел.: Вольга Дзіўнель

КУПЛЕТ:

Збаўлены з грэху, знайшоўшы cпакой,

Цалкам адданы любовi Тваёй,

О Iсус, як цудоўна быць з Табой.

Твая дасканаласьць зьдзiўляе мяне,

Цар, Твая вера натхняе мяне,

І любоў Твая ў сэрцы жыве.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

     Я прыходжу да Цябе,

     Валадар майго жыцьця.

     Я жыву дзеля Цябе, Госпад славы.

     Я хачу Цябе хвалiць,

     Божы Сын, Цар Сусьвету.

          І анёлы прад Табой

          Узносяць: «Сьвяты!»

          Найвялiкшаму за ўсiх

          Я пяю: «Алелюя!»

 

ПРЫСЬПЕЎ:

          Алелюя, Алелюя, Алелюя!

 

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: