КУПЛЕТ:
Ад пачатку да канца
Маё жыцьцё ў руках Айца.
Калі ўсё супраць мяне,
Я не адмоўлюсь ад Цябе.
Я ня проста плоць і кроў,
Бо ў Табе я сэнс знайшоў.
ПРЫСЬПЕЎ:
Госпад мой, Найвялікшы Бог,
Подых Ты жыцьця майго,
Нават у агні я жывы ў Табе.
Валадар, калі ў скрусе я,
Напаўняе моц Твая,
Нават у агні я жывы, я жывы ў Табе.
2 КУПЛЕТ:
Ў цемры чую голас Твой,
З ранку ў радасьці з Табой.
Быў сьляпым, Ты даў мне зрок,
Бо нават сьмерць Ты перамог.
ПРЫСЬПЕЎ.
Мост:
Ужо ня я жыву, але
Хрыстос жыве ў-ва мне,
Хрыстос жыве ў-ва мне.
Ад пачатку да канца
Ты дастойны славы,
Ты дастойны славы.
ПРЫСЬПЕЎ.